Украінскія айцішнікі знайшлі, як сачыць за актывамі беларускіх алігархаў
Украінская кампанія YouControl запусціла праект RuAssets, каб дапамагчы выводзіць на чыстую ваду кампаніі і асоб, якія падтрымліваюць вайну Расіі з Украінай. Беларускіх бізнесоўцаў гэта таксама тычыцца, піша Insider.
«Платформа
паказвае, ці належаць кампаніі расійскім або беларускім грамадскім дзеячам.
Мэта палягае ў тым, каб замарозіць іх рахункі і арыштаваць іх маёмасць:
яхты, самалёты, вілы і многае іншае», — тлумачыць заснавальнік і выканаўчы дырэктар YouControl Сяргей Мільман.
З дапамогай
гэтага інструмента можна ўбачыць, ці звязаны бізнес з людзьмі, якія трапілі пад
санкцыі, або з асобнымі прапагандыстамі.
You Control
была заснавана ў 2014 годзе, кампанія займаецца зборам адкрытых даных з
больш чым 180 агульнадаступных крыніц. Платформа Ru Assets выкарыстоўвае
даныя дзяржрэестра і іншую агульнадаступную інфармацыю.
Паводле «Еўрарадыё».