
Аб продажы паведаміў нейкі Сяргей Арфараў. Менавіта ён
выставіў у instagram аб'яву аб продажы нерухомасці і паказаў фатаграфіі.
Карыстальнікі даведаліся некаторыя лакацыі з гэтай кватэры, бо там Юрый нярэдка
здымаў рэкламы для сваіх выпускаў на YouTube-канале.
«Прадаецца кватэра з адной з самых магутных энергетык. У
квартале Данілаўская мануфактура, метро Тульская. 50 кв. м агульнай плошчы. 4-ты паверх з 4-х. Побач рака Масква», — гаворыцца ў допісе.
Тэрыторыя пад аховай, відэаназіранне, шлагбаўмы, прапускная
сістэма. Інфраструктура: кафэ, бары, рэстараны, крамы", — таксама сказана ў
апісанні.
Сам Юрый Дудзь яшчэ не каментаваў продаж ўласнага жылля.
Прыхільнікі мяркуюць, што блогер больш не плануе вяртацца ў Расію.
Нагадаем, Юрый Дудзь заклікаў атачэнне Пуціна спыніць вайну
супраць Украіны.
Паводле unian.net.