Рэгрэс эканомікі Расіі ў 1 здымку

У 2008 годзе нехта ў Смаленску ўклаў у бутэльку 10 расійскіх рублёў і адправіў у падарожжа па Дняпры. Праз 14 гадоў яе вылавілі ў Беларусі.

rubli_1.jpg


На купюры ў 10 расійскіх рублёў напісана імаверная дата адпраўлення — 18 ліпеня 2008 года і аўтограф невядомай смалянкі.
Адзначым, што ў 2008 годзе абмяняць 10 расійскіх рублёў можна было на сорак пяць амерыканскіх цэнтаў. Зараз жа гэта прыкладна 17 цэнтаў (ці 60 беларускіх капеек).
Цікава, ці атрымаецца ўстанавіць адпраўніка праз столькі гадоў? Такое пытанне задае смаленскае выданне.