У Мінску сілавікі затрымалі фатографа Яўгена Ерчака
Фотаздымкі з ператрусу і прызнальныя паказанні фатографа з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах. На відэа беларускі фатограф прызнаецца, што быў пазаштатным карэспандэнтам T*T.BY і асвятляў вулічныя акцыі.
Акрамя гэтага сілавікі паведамляюць, што атрымалі доступ да фотаархіва журналіста. У межах якой справы затрыманы калега, пакуль невядома.