Мінчука, затрыманага за «адміністраванне дваравога чату», адправілі на «суткі»
Учора стала вядома пра затрыманне 29-гадовага супрацоўніка Мінскінжпраекта Аляксандра Захожага — меркаванага былога адміністратара дваравога чата «9-ы кіламетр». Пакаяльнае відэа з ім з'явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.

Пры гэтым ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў ці
фармаванняў гэты чат адсутнічае. Больш за тое, чат цяпер недасяжны праз пошук
Тэлеграм і, напэўна, выдалены.
Па інфармацыі праваабаронцаў, суд Першамайскага раёна
прызначыў Аляксандру 12 сутак арышту. Па якім артыкуле асудзілі хлопца,
невядома.