У «спіс тэрарыстаў» КДБ уключае ўжо за каментары

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі абнавіў «спіс тэрарыстаў», у яго ўключылі яшчэ дзевяць чалавек. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці, масавых беспарадках і заклікі да санкцый. Чацвёра з іх былі затрыманыя па «справе Зельцэра».

Фота reform.by

Фота reform.by

10 чэрвеня ў спіс былі ўключаныя:

Перадня Данута, 20-гадовая жыхарка Магілёўскай вобласці, абвінавачаная па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Андрэй Ражкоў, 50-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, які абвінавачваецца па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).

Яўген Блахінскі, 24-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, які абвінавачваецца па артыкулах 130 і 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці і масавыя беспарадкі).

Аляксей Маеўскі, 40-гадовы жыхар Мінскай вобласці, які абвінавачваецца па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Юрый Жукоўскі, 43-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, які абвінавачваецца па артыкулах 130 і 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Аляксандр Гаўрылік, 29-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, які абвінавачваецца па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі, затрыманы па «справе Зельцэра», прызнаны палітычным зняволеным.

Аляксандр Петрашка, 34-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, які абвінавачваецца па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі, затрыманы па «справе Зельцэра», прызнаны палітычным зняволеным.

Аксана Каспяровіч, 46-гадовая жыхарка Гродзенскай вобласці, абвінавачаная па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі, затрыманая па «справе Зэльцэра», прызнаная палітычнай зняволенай.

Андрэй Кандратовіч, 31-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, абвінавачаны па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі, затрыманы па «справе Зельцэра», прызнаны палітычным зняволеным.