Тры гады «хіміі» прысудзілі Наталлі Васілевіч за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады
У судзе Савецкага раёна Мінска завяршыўся разгляд крымінальнай справы Наталлі Васілевіч, якую абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і абразе Лукашэнкі па арт. 369 і ч.1 арт. 368 адпаведна.
Суддзя Аляксандр Воўк не знайшоў ніякіх змякчальных абставін
і пагадзіўся з прапановай боку абвінавачання: тры гады абмежавання волі з
накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Наталлю вызвалілі з залі суда, паведамляюць праваабаронцы.