Затрыманы чарговы адвакат
Затрымалі адваката Мінскай абласной калегіі Вячаслава Чычына, паведамляюць праваабаронцы.
Прычына, па якой затрыманы адвакат, не паведамляецца.
На сайце Калегіі пазначана, што Чычын працуе ў адвакатуры
ўжо больш за 11 гадоў, спецыялізуецца на адміністрацыйным, грамадзянскім,
працоўным, крымінальным, сямейным, спартыўным праве. Працуе ў юрыдычнай
кансультацыі Смалявіцкага раёна.
Нагадаем, гэта ўжо чацвёртае затрыманне адвакатаў за апошні месяц у Беларусі.