Палітзняволеную Вікторыю Кульшу ў калоніі асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення
У гомельскай жаночай калоніі на выязным пасяджэнні разглядзелі крымінальную справу палітзняволенай Вікторыі Кульшы па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
![photo_2022_06_14_18_09_26.jpg photo_2022_06_14_18_09_26.jpg](/img/v1/images/photo_2022_06_14_18_09_26.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Справу Вікторыі
разглядалі на выязным пасяджэнні на тэрыторыі калоніі, таму сваякоў не
прапусцілі на суд, адзначаюсь праваабаронцы. Пракурор запрасіў для Вікторыі год зняволення — менавіта
такое пакаранне і прызначыў суддзя Сяргей Мальцаў.
Нагадаем,
інжынерку па ахове працы затрымалі 4 лістапада 2020 года за тое, што яна
адміністравала тэлеграм-канал і чат «Кіроўцы 97%». У лютым 2021 года Вікторыю
асудзілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія
груба парушаюць грамадскі парадак) да 2,5 гадоў калоніі.