Прысуд ўдаве Зэльцэра вынесуць 16 чэрвеня

Мінскі гарадскі суд вынесе прысуд Марыі Успенскай, удаве Андрэя Зельцэра, 16 чэрвеня, паведамляюць праваабаронцы. Суд над Марыяй праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч.

Успенскую судзяць як асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, па ч. 2 арт. 139 КК РБ («Забойства»). Такая фармулёўка прымяняецца да падсудных, якія альбо здзейснілі злачынства ў стане непрытомнасці, альбо захварэлі псіхічным захворваннем да вынясення прысуду або падчас адбыцця пакарання. Беларускае заканадаўства прадугледжвае прымяненне да такіх асобаў прымусовых мер бяспекі і лячэння.

Нагадаем, 28 верасня 2021 года сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру Андрэя Зельцэра. У перастрэлцы загінулі сам гаспадар кватэры і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Жонка Зельцэра Марыя Успенская была затрыманая. Узбуджаная крымінальная справа. Генпракуратура правяла праверку па факце прымянення зброі супрацоўнікамі КДБ і прызнала іх дзеянні законнымі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: