«ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй»
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». Такое рашэнне 14 чэрвеня прыняў Эканамічны суд горада Мінска.
Прэс-служба
Вярхоўнага суда Беларусі паведамляе, што дзейнасць «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» ў
нашай краіне забараняецца. Яго ліквідуюць. Забараняецца «выкарыстанне
сімволікі і атрыбутыкі». Падкрэсліваецца, што «рашэнне падлягае
неадкладнаму выкананню».
У траўні
2021-га супраць службовых асоб і журналістаў партала TUT.by распачалі
крымінальную справу, затрымалі 15 чалавек. Спачатку іх абвінавацілі ва ўхіленні
ад выплаты падаткаў. Тады ж «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» пазбавілі льготаў ПВТ, а
ўжо сёлета выключылі. Сам партал быў знішчаны сілавікамі (яны канфіскавалі
серверы), а ў жніўні мінулага года яго кантэнт прызналі «экстрэмісцкімі
матэрыяламі».
Большасці з затрыманых (усе яны — палітзняволеныя) сёлета
змянілі меру стрымання.
Паводле «Еўрарадыё».