Telegram цалкам выдаліў праўладныя каналы «Жоўтыя злівы» і «Вашы злівы»
Адміністратары гэтых каналаў назвалі гэта «варварскай цэнзурай».
![photo_2022_06_14_10_30_11.jpg photo_2022_06_14_10_30_11.jpg](/img/v1/images/photo_2022_06_14_10_30_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Telegram цалкам выдаліў праўладныя каналы «Жоўтыя злівы» і «Вашы злівы». Раней гэтыя каналы былі недаступныя толькі з мабільных тэлефонаў, цяпер іх няма і ў дэкстопнай версіі месенджара.
«Жоўтыя злівы» і «Вашы злівы» — адны з самых адыёзных telegram-каналаў Беларусі. Там выкладваюцца «пакаяльныя» відэа затрыманых, публікуюцца фэйкі і ўсяляк ганьбяцца апаненты ўлады.