Wargaming адкрывае новыя падраздзяленні — у Белградзе і Варшаве
Кампанія Wargaming адкрывае два новыя офісы — у Белградзе і Варшаве, плануецца наняць блізу 400 супрацоўнікаў, сказана ў прэс-рэлізе на сайце кампаніі.

Новыя офісы стануць шостай і сёмай еўрапейскімі студыямі
(пасля Нікасіі, Прагі, Гілфарда, Вільні і Берліна). Падраздзяленне ў Белградзе
стане патэнцыйным месцам рэлаксацыі для супрацоўнікаў з іншых рэгіёнаў.
Нагадаем, кампанія Wargaming у красавіку 2022 года абвясціла
аб рашэнні пакінуць Расію і Беларусь. Гульнявы бізнэс у гэтым рэгіёне будзе
перададзены пад кіраванне кампаніі Студыя Леста, якая больш не афіляваная з
Wargaming.
Паводле reform.by.