Да бухгалтаркі «Моцных навін» Ганны Стрэльчанка прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку
Сёння раніцай да бухгалтаркі гомельскага выдання «Моцныя навіны» Ганны Стрэльчанка прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Пра гэта паведамляе сам партал.
З чым звязаны ператрус, на дадзены момант невядома.
Нагадаем, у мінулую пятніцу, 9 ліпеня, амаль да ўсіх
супрацоўнікаў «Моцных навін» прыйшла міліцыя з ператрусамі. Ператрус
прайшоў у доме і ў загарадным доме заснавальніка «Моцных навін» Пятра
Кузняцова, па адрасе прапіскі і месца жыхарства галоўнай рэдактаркі Ганны
Якштас і ў яе мужа Дзяніса Якштаса, кіраўніцы рэкламнага аддзела Яўгеніі
Крэшчук, у супрацоўнікаў Ірыны Вольскай, Наталлі Суславай, Паўла Кузняцова,
Юрыя Глушакова, Кацярыны Тэліман, у бацькоў Аляксея Шкурава.