У Еўрапарламенце абмяркуюць сітуацыю з незалежнымі медыя Беларусі
У Еўрапарламенце 12 ліпеня пройдзе абмеркаванне сітуацыі з незалежнымі СМІ ў Беларусі. Будзе разгледжана магчымасць аказаць з боку ЕС і міжнароднай супольнасці аператыўную і доўгатэрміновую падтрымку беларускім недзяржаўным медыя і журналістам-расследавальнікам.

За апошнія два дні ў Беларусі прайшлі ператрусы ў рэдакцыях
і ў журналістаў больш як дзясятка недзяржаўных медыя. Па ўсёй краіне было
затрымана не менш за 15 прадстаўнікоў медыясферы і грамадскіх актывістаў, паведамляе «Еўрарадыё».