
«У вашего мужа очень большая библиотека, мы тут надолго».
Агулам прабылі гадзіны 4,5. Я толькі зараз патроху аднаўляю сувязь, — напісала Наталля Дынько. —
Забралі мае тэлефоны і працоўны ноўт. Нават зараз пішу з
тэлефона, на якім западаюць літары. Але гэта ўсё дробязі.
Я не ведаю, што напісаць пра Андрэя. Ён мог з'ехаць, але
застаўся. Бо любіць Беларусь. Мы з ім размаўлялі на гэту тэму пасля разгрому
тутбая.
Тады ён сказаў: «Пачобуту прапанавалі з'ехаць, але ён
застаўся». І яшчэ пахаванне Ашурка яго спыніла, так мала там было людзей, бо
шмат хто ўжо з'ехаў.
«Калі і я з'еду, то хто застанецца?»