«Даць людзям легальную магчымасць адсвяткаваць». У Мінгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне Дня Волі

Паводле закона, арганізатары не могуць паведамляць, якую дату і якое месца яны абралі.

Дзень Волі ля Опернага. Фота Сяргея Гудзіліна

Дзень Волі ля Опернага. Фота Сяргея Гудзіліна

Заяўка пададзеная ад імя трох юрыдычных асоб: Руха «За свабоду», грамадскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне» і БСДП. Пра гэта «НН» паведаміў лідар Руха «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Мы сыходзім з таго, каб даць людзям легальную магчымасць адсвяткаваць Дзень Волі. У мэтах бяспекі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам», — расказвае Губарэвіч.

«Паколькі заканадаўства забараняе паведамляць месца, час і дату мерапрыемства — мы не будзем гэтага рабіць, каб не даваць фармальную нагоду адмовіць у заяўцы. Можам паведаміць, што фармат мерапрыемства ўключаюць шэсце, мітынг і канцэрт», — кажа Губарэвіч.

У арганізатараў атрымалася заключыць дамову з хуткай дапамогай, а вось міліцыя пакуль захоўвае маўчанне.