Даследаванне: Амаль палова насельніцтва Беларусі — «хутчэй пасіўныя»
49,7% беларусаў адносяцца да катэгорыі «хутчэй пасіўных». Проста да «пасіўных» можна аднесці 9,4% суграмадзян.
Пра гэта сведчаць дадзеныя, прадэманстраваныя намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ірына Лашук падчас прэзентацыі канферэнцыі Кастрычнiцкага эканамiчнага форуму (KEF-2017). Канферэнцыя пройдзе 2-3 лістапада ў Мінску.
Згодна з праведзеным Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі даследаваннем, усяго 10% жыхароў Беларусі — «актыўныя». Гэта значыць ім уласцівая актывісцкая стратэгія паводзін — арыентаваная на дасягненне больш высокага ўзроўню і якасці жыцця, павышэнне сацыяльнага статусу ў параўнанні з наяўным («падвышаю свой даход усімі магчымымі спосабамі»).
30,5% нашых суграмадзян адносяцца да «хутчэй актыўных». Яны валодаюць адаптацыйнай стратэгіяй паводзін, якая арыентавана на захаванне «наяўнага ўзроўню і якасці жыцця, а таксама сацыяльнага статусу» («імкнуся жыць па сродках»).
А вось амаль палова беларусаў (49,5%) — «хутчэй пасіўныя». Яны прыхільнікі рэгрэсійнай стратэгіі эканамічных паводзінаў. Дадзеная стратэгія дазваляе індывідам прыстасавацца да зменлівых умоў жыцця толькі за кошт істотнага пагаршэння ўзроўню і якасці жыцця, а таксама паніжэння сацыяльнага статусу («зніжаю узровень сваіх запытаў і патрэбаў»).
«Пасіўных» у Беларусі крыху менш, чым «актыўных», што радуе. Іх — 9,4%. У «пасіўных» тыпалогія — эскапістская — якая прадугледжвае свядомую адмову ад спробаў адаптацыі да зменлівых умоў («нічога не задумваю»).
Цікава, што ў катэгорыі «актыўных» 81,5% заяўляюць, што: «Праца для мяне важная і цікавая сама па сабе, гэта адна з важных і неабходных складовых частак маім жыцці».
Тых, хто лічыць, што «Праца сама па сабе не з'яўляецца каштоўнасцю, яна можа быць толькі спосабам дасягнення іншых мэтаў чалавека», — большасць у катэгорыі «пасіўных» — 37,3%.
Як адзначыла Ірына Лашук: «Чым больш актыўны рэспандэнт, тым больш праца яму цікавая як каштоўнасць, а не як сродак».
Пры гэтым, як абвяшчаюць прадстаўленыя на прэзентацыі дадзеныя даследавання, і «актыўныя», і «пасіўныя» у Беларусі не задаволены памерам зарплаты. Праўда, «актыўных», крыху менш «пасіўных».
Паводле thinktanks.by