Улада і абавязак перад Радзімай — унізе спісу прыярытэтаў беларусаў

Найбольш важнымі ў жыцці жыхароў Беларусі з'яўляюцца здароўе, сям'я і дзеці.

1475233390_118771.jpg

Пра гэта сведчаць дадзеныя Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, агучаныя падчас прэзентацыі канферэнцыі Кастрычнiцкага эканамiчнага форуму (KEF-2017), якая пройдзе 2–3 лістапада ў Мінску.


dolg1_25.jpg


Паводле дадзеных сацыялагічнага даследавання, у Топ–5 галоўных прыярытэтаў беларусаў уваходзяць: 1. Здароўе; 2. Сям'я; 3. Дзеці; 4. Каханне; 5. Матэрыяльна забяспечанае жыццё.

У самым нізе спісу прыярытэтаў апынуліся (па змяншэнні): 1. Абавязак перад Радзімай; 2. Магчымасць атрымліваць любыя задавальнення; 3. Улада; 4. Грамадскае прызнанне, вядомасць, рэпутацыя; 5. Творчасць.

dolg2_25.jpg

Варта звярнуць увагу на той факт, што галоўныя прыярытэты беларусаў з цягам часу істотна змяніліся. Так, у 2005 годзе прыярытэт «здароўе» адзначалі ўсяго каля 45% жыхароў краіны, у той час як прыкладна 71% называлі галоўным прыярытэтам сям'ю, а 70% — дзяцей. У 2016 годзе ўжо больш за 85% назвалі здароўе галоўным прыярытэтам. Пры гэтым прыярытэт сям’і адзначылі 72% беларусаў, а дзяцей — усё тыя ж 70%. Так што дзеці — наша непарушная каштоўнасць!

Андрэй Аляксандравіч, ej.by