«Дробную хуліганку» праваабаронцу Таццяну Рэвяка чакае суд
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 красавіка будзе разглядацца адміністрацыйная справа праваабаронцы Таццяны Рэвяка. Яе вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па артыкулах 17.1 і 23.4 КаАП РБ.

Супрацоўнікі АМАП затрымліваюць Таццяну Рэвяка 25 сакавіка 2017 года.
Усе гэтыя правапарушэнні праваабаронца паспела
“здзейсніць” 26 сакавіка, калі патрапіла на Кастрычніцкую плошчу Мінска.
Пачатак працэсу прызначаны на 10-30.
“Вось і мяне дагнала: дробна хуліганіла і не падпарадкоўвалася”, — напісала Рэвяка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
На плошчы Таццяна Рэвяка, разам з дзясяткамі іншых грамадзян была затрыманая і дастаўленая ў аўтазаку ў Цэнтральны РУУС Мінска, дзе яе паставілі тварам да сцяны больш чым на 3 гадзіны.

Позва ў суд Тяццяне Рэвяка.
Таццяна Рэвяка распавяла, што ў РУУСе жанчына ў форме папрасіла яе падпісаць паперы аб тым, што яна з’яўляецца асобай, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Таццяна катэгарычна адмовілася, паколькі ад часу затрымання прайшло больш за тры гадзіны і ніхто не патлумачыў, у чым яна абвінавачваецца.