Суд разгледзіць скаргу затрыманага журналіста «Белсату» Аляксандра Баразенкі

5 красавіка будзе абскарджанае рашэнне ў справе журналіста тэлеканалу «Белсат».

Аляксандр Баразенка

Аляксандр Баразенка


Разгляд скаргі прызначаны на 10-ю гадзіну ў Мінскім гарадскім судзе.

«Спадзяемся, што здаровы розум возьме сваё, што суддзя прагледзіць відэа і ўпэўніцца, што Аляксандр нічога не парушаў, не лаяўся», — кажа прадстаўнік нашага тэлеканалу ў Беларусі Аляксей Мінчонак.

Нагадаем, 27 сакавіка аператар «Белсату» Аляксандр Баразенка быў асуджаны за тое, што нібыта нецэнзурна выказваўся падчас вулічнай акцыі 25 сакавіку, якую асвятляў. Аднак відэа з камеры, што была ў руках журналіста, абвяргае такое сцвярджэнне: Аляксандр Баразенка не лаяўся, а наадварот падкрэсліваў, што ён журналіст.

Паводле belsat.eu