За ўлётку чалавека аштрафавалі на ўсю пенсію

Полацкі раённы суд 4 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу пенсіянера Міхаіла Чаркоўскага. Уся ягоная віна палягала ў тым, што 22 сакавіка ён наклеіў улётку, якую спампаваў з сайта Хартыі-97.

Суд Полацкага раёна. Фота: spby.org

Суд Полацкага раёна. Фота: spby.org


Суд расцаніў гэтае дзеянне як заклік да ўдзелу у мітынгу 25 сакавіка ў Мінску.
Чаркоўскага суд прызнаў вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і прысудзіў да штрафу ў памеры 10 базавых велічынь або 230 рублёў. Гэта больш, чым сярэдні памер пенсіі Міхаіла Чаркоўскага, якая складае 220 рублёў.
spring96.org