«Дзеці хварэюць. Ім дрэнна!» Мігранты ў Брузгах зладзілі мітынг
Мігранты, якіх размясцілі на складзе беларускага пункта пропуску ў Брузгах, зладзілі там мітынг. Ці з'яўляецца ён санкцыянаваным уладамі Беларусі, пакуль невядома.
Мігранты, якіх размясцілі на складзе беларускага пункта пропуску ў Брузгах, зладзілі там мітынг. Ці з'яўляецца ён санкцыянаваным уладамі Беларусі, пакуль невядома.
Беларускія дзяржаўныя СМІ паказваюць кадры, як побач са складам пашыхтавалі дзяцей з плакатамі на англійскай мове.
«Ваша маўчанне забівае нас», — напісана на адным з плакатаў.
Патрабаванні ў мітынгоўцаў простыя: пусціць іх у ЕС. «Мы хочам, каб нам адкрылі дарогу. Зрабілі гэта дзеля нашых дзяцей. Наперадзе зіма, што з імі будзе? Мы не хочам вяртацца ў Ірак», —перадае словы аднаго з мігрантаў дзяржагенцтва «БелТА».
Адзін з мігрантаў распавёў пра ўмовы на складзе ў Брузгах: «Дзеці хварэюць, ім дрэнна, мы хочам рашэння Еўропы па нашым пытанні».
Нагадаем, што гэта не першы мітынг, дзе мігранты, якія спрабавалі нелегальна пранікнуць у Польшчу, скардзяцца на ўмовы ў Беларусі. Яшчэ 25 лістапада стала вядома, што мігранты, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры ў «Брузгах», выйшлі на мітынг. Сярод іншага, яны паскардзіліся на цвіль у бляшанцы з кансервамі.
Паводле telegraf.by