У гродзенскі ІЧУ трапілі дзясяткі людзей, падобных да мігрантаў

Як стала вядома «Бел**ту», у адным толькі ІЧУ на Гая большасць другога паверха займаюць людзі, якія прыехалі з Сірыі, Ірана і Сенегала. Імаверна, што гэта мігранты. За што яны там утрымліваюцца, якія здзейснілі правапарушэнні — невядома.

ivs_istoria_mihael.jpg


Афіцыйныя каналы нічога не паведамляюць пра затрыманні людзей, падобных да мігрантаў. Толькі аднойчы пра падобны выпадак у Гродне паведамілі ў кастрычніку: тады каля хостэла «Сарматыя»ў цэнтры Гродна затрымалі 24 іракцы. У аўтазаку іх адвезлі ў РАУС. Пазней прэс-служба міліцыі паведаміла, што іх вышлюць дадому, у Ірак, бо яны не мелі з сабой дакументаў, якія б пацвярджалі іх легальнае знаходжанне ў Беларусі.
Масавы наплыў замежнікаў з Блізкага Усходу пачаўся ў Гродне і памежных раёнах з ліпеня гэтага года. Часта групы з 10-20 чалавек заўважалі ў цэнтры Гродна, на вакзалах і каля гатэляў. Вядомыя шматлікія выпадкі, калі яны звярталіся да мясцовых жыхароў з просьбай выклікаць ім таксі. Самі сябе яны называлі турыстамі і звычайна на таксі накіроўваліся ў вёскі памежнай зоны.