Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязня Сяргея Коршуна!

21 сакавіка Дзень народзінаў у Сяргея Уладзіміравіча Коршуна — блогера тэлеграм-канала «Армія з народам».

korshyn_siargey2_1.jpg

Сяргей Коршун на працягу дзесяці гадоў служыў у міліцыі. Прыкладна дзесяць гадоў таму сышоў па ўласным жаданні ў званні капітана.
Быў затрыманы 21 ліпеня і змешчаны пад варту па падзеях 29 траўня ў Гродне. 5 жніўня яму было прад’яўлена абвінавачанне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У лютым стала вядома, што артыкул Коршуну перакваліфікавалі на 293-ы КК (Масавыя беспарадкі).
Віншуем Сяргея Коршуна і зычым найхутчэйшага вызвалення!
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.