Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязня Міхаіла Шабалюка!
21 сакавіка віншуем з народзінамі Міхаіла Шабалюка — жыхара Брэста, асуджанага да трох гадоў калоніі па абвінавачанні паводле артыкула 363 КК РБ (Супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі 9 жніўня 2020 года ў горадзе.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas10_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Згодна з абвінавачаннем, ён разам з палітвязнем Аляксандрам Бабічам і іншымі людзьмі «з адзіным злачынным намерам» нібыта спрабаваў нанесці ўдары сілавіку Русілаву.
23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча —пазбаўленне волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Міхаіла Шабалюка — на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган.
Выказваем шчырыя віншаванні палітвязню і зычым хутчэй апынуцца на волі!
Адрас для лістоў Міхаілу Шабалюку: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.