Дзяўчына з Сочы распавяла, чаму паклікала ўкраінца Грыба ў Беларусь

17-гадовая расіянка з Сочы запрасіла ўкраінца Паўла Грыба ў Беларусь пад ціскам супрацоўнікаў ФСБ Расіі.

Кадр з праграмы ТСН 19.30

Кадр з праграмы ТСН 19.30

Украінскі канал ТСН адшукаў праз сацыяльныя сеткі дзяўчыну, да якой выкрадзены 19-гадовы Павел прыехаў у Гомель.

17-гадовая жыхарка Сочы прызналася, што сапраўды запрасіла хлопца ў Беларусь. Яе  прымусілі гэта зрабіць супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі Расіі.

Дзяўчына распавяла, што сама знаходзіцца пад следствам па тым жа артыкуле, што і Павал Грыб, — "тэрарыстычная дзейнасць".

"Усё было падстроена. Мяне туды шантажам накіравалі, у Беларусь. Мы ўздымалі такія тэмы, як нацыяналізм ці нешта падобнае. Ну, наогул жа і супраць мяне справа ўзбуджаная. Можна сказаць, што з-за размовы з ім тады і... Я вось пра гэта не магу распавядаць, таму што падпісала паперу аб неразгалошванні", — сказала дзяўчына.

Нагадаем, былы ўкраінскі афіцэр, а цяпер вайсковы капелан Ігар Грыб заявіў, што яго 19-гадовы сын Павел 24 жніўня паехаў у Беларусь і знік.

Бацька ўпэўнены, што юнака скрала ФСБ РФ з-за яго патрыятычных поглядаў.

Консул Украіны ў Мінску паведаміў, што Паўла Грыба няма сярод затрыманых у СІЗА Беларусі. Пасольства Украіны ў Мінску накіравала ноту ў МЗС Беларусі, каб высветліць месцазнаходжанне Паўла Грыба.

Паводле ТСН, www.pravda.com.ua