Дзяўчыну, якая 3 гады не была ў Беларусі, абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах
Мая Корсік жыве ў Аўстраліі ўжо 5 гадоў. Кажа, што апошні раз была ў
Беларусі ў 2017 годзе. А Партызанскі РУУС прыслаў ёй позву — дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным
масавым мерапрыемстве. ГУУС праз пэшны час пракаментавала сітуацыю.
Выпадковым людзям прыходзяць ужо не толькі "рэкламныя" смс ад МУС, дзе пазначана: "грамадзянін, вы вызначаны як парушальнік". Няўжо цяпер падобным чынам будуць дасылаць і позвы ў РУУС?
Дзяўчыне з расійскім грамадзянствам Маі Корсік, якая даўно жыве ў Аўстраліі, прыйшла позва з Партызанскага РУУС — за ўдзел у масавым мерапрыемстве, паведамляе Onliner..
Ужо пяць гадоў Мая жыве ў Сіднэі. У апошні раз дзяўчына была ў Беларусі ў 2017 годзе — тады яна прыязджала на вяселле да сяброўкі. Да таго ж Мая — грамадзянка Расіі, і прапіскі ў Беларусі ў дзяўчыны няма. Але сёння раніцай свякроўка-беларуска даслала ёй цікавае паведамленне: у панядзелак дзяўчыну выклікаюць у Партызанскі РУУС. У дакуменце сказана, што ў дачыненні да яе вядзецца адміністрацыйны працэс паводле часткі 1 традыцыйнага артыкула 23.34. Як гэта магло здарыцца, дзяўчына не разумее.
Мая распавяла Onliner, што позва была адпраўлена 14 кастрычніка — дата яе адпраўкі напісана на самым канверце. Але з-за розніцы ў часе паведамленне ад свякоўкі дзяўчына ўбачыла толькі сёння раніцай.
— Справа ў тым, што сама я грамадзянка Расіі, нават не рэзідэнт Беларусі. Пяць гадоў таму я паляцела з мужам у Аўстралію. Да гэтага жыла ў Беларусі з мужам і яго мамай у адной кватэры, там і была прапісаная. Але затым я выпісалася і здала свой від на жыхарства — ніякіх даўгоў за мной не засталося, — распавядае дзяўчына. — Апошні раз я была ў Беларусі ў 2017 годзе на вяселлі сяброўкі. Таму сам факт таго, што мне прыйшоў гэты дакумент, вельмі дзіўны.
Па словах дзяўчыны, ляцець Беларусь, каб прыйсці ў РУУС, яна не плянуе. Цяпер Мая чакае, калі расійскае пасольства выдасць ёй даведку, што яна знаходзіцца ў Сіднэі. Да таго ж яна чакае дакумент аб перасоўваннях ад Дэпартамента іміграцыі. Увогуле, спадзяецца, што хутка ўсё вырашыцца.
— У ходзе аналізу матэрыялаў, адзнятых падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў 13 верасня, з дапамогай зверкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў усталяваная падобная па знешнасці грамадзянка — Корсік Мая Аляксандраўна. Пачаты адміністрацыйны працэс па прыкметах складу адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34. Ёй накіравана позва з мэтай устанаўлення абставінаў таго, што адбылося. Падчас далейшай праверкі ўстаноўлена, што яна ў момант меркаванага правапарушэння знаходзілася за межамі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння адміністрацыйны працэс спынены.
Паводле Onliner