Эдуард Пальчыс — пра свой прысуд: гэта спроба запалохаць і нагнаць страх

15 чэрвеня Пальчыса асудзілі за ўдзел у выбарчым пікеце па зборы подпісаў, які праходзіў 31 траўня каля Камароўскага рынку. На тым пікеце Пальчыс не выступаў, не выкрыкваў ніякіх лозунгаў, а проста вёў стрым з яго.

Эдуард Пальчыс. Фота: Еўрарадыё

Эдуард Пальчыс. Фота: Еўрарадыё


"Я думаю, што гэта спроба запалохаць блогераў, людзей. Спроба нагнятання страху. Больш няма ніякіх тлумачэнняў", — так Эдуард Пальчыс пракаментаваў сённяшні прысуд «Еўрарадыё».
"Мне прыслалі позву, я не пайшоў. Потым па тэлефоне сказалі, што мне 15 сутак, а ў пятніцу яшчэ адзін суд", — удакладніў блогер.
Ён не выключае, што на новым судзе яму могуць прысудзіць яшчэ 15 сутак. Ці пойдзе ён на суд у пятніцу, блогер яшчэ не вырашыў.
Што да сваіх планаў, якія можа сарваць нечаканы арышт, Пальчыс кажа, што планаваў рабіць стрымы ды іншы кантэнт па бягучых падзеях.