«Трымаюць у карцэры 10 дзён без рэчаў». Судзяць Паўла Севярынца
У судзе Фрунзенскага раёна ў 11.00 распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па артыкуле 23.34 у дачыненні да Паўла Севярынца.

Судовае пасяджэнне вядзе суддзя Андрэй Млячко. Праходзіць яно праз Skype-канферэнцыю.
На пачатку пасяджэння Павел паказаў сваю руку, на якой былі заўважны парэзы.
«Я парэзаў руку ў знак пратэсту. Мяне трымаюць у карцэры 10 дзён без рэчаў!», — растлумачыў палітык.
Акрамя гэтага, Севярынец заявіў хадайніцтва аб вядзенні працэсу па-беларуску, а таксама адвод суддзі і сакратару, спасылаючыся на тое, што незалежнага суда не існуе і людзей судзяць незаконна.