Блогер «Шэры Кот» і два актывісты «Еўрапейскай Беларусі» асуджаныя на «суткі»
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк і Міхаіл Бандарэнка, а таксама блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры Кот) асуджаныя на «суткі» і знаходзяцца на ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

Блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры Кот) атрымаў сумарна 20
сутак арышту. Арцём Чарняк — 25 сутак, Міхаіл Бандарэнка — 17 сутак.
Вядома, што Бандарэнку і Чарняка судзілі ў судзе Савецкага раёна па двух
артыкулах — 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4
КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
Актывісты былі затрыманыя 10 чэрвеня. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі АМАПу.