Эдуарда Пальчыса перавялі ў калонію ў Наваполацку
Палітвязня Эдуарда Пальчыса перавялі ў калонію №1 у Наваполацку, паведаміла ў Твітары ягоная жонка Вікторыя.

У гэтай жа калоніі адбывае пакаранне Віктар Бабарыка, адзначае REFORM.by.
Пальчыс быў затрыманы ў жніўні 2020 года. Нагадаем, палітвязня абвінавачвалі па чатырох артыкулах:
арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
У снежні мінулага года яго прысудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі.