Экс-сілавік Ігар Макар: планавалася фізічнае знішчэнне Суздальцава
Былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар назваў імя яшчэ аднаго чалавека, якога збіраліся ліквідаваць.
«Таксама ў мяне ёсць доказы і пацверджаньні таго, што
планавалася фізычная ліквідацыя Андрэя Іванавіча Суздальцава. Гэтага на запісе
няма, але гэта пацвердзіць мая крыніца асабіста ў судзе», — цытуе Макара «Свабода» са спасылкай на «Настоящее время».
«Я спадзяюся, што на гэта ўсё адрэагуе Расійская Федэрацыя.
Я вельмі спадзяюся, што адрэагуе сусветная супольнасьць, у прыватнасці еўрапейская, і Амерыка. І я думаю, што ўрэшце мы зможам пабароць гэты
дыктатарскі рэжым, які дзейнічае ў нашай роднай краіне Беларусі», — дадаў ён.
Андрэй Суздальцаў — расійскі палітолаг, які да 2006 году
працаваў у Мінску і крытыкаваў рэжым Лукашэнкі. У 2006 годзе яго пазбавалі віду
на жыхарства і дэпартавалі ў Расію як асобу, якая «ўяўляе пагрозу нацыянальнай
бяспецы Беларусі».