Эксперты ААН: Беларусь фактычна ўвяла крымінальную адказнасць за праваабарончую дзейнасць
Незалежныя эксперты ААН раскрытыкавалі Беларусь за пераслед жанчын-праваабаронцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Беларусь фактычна ўвяла крымінальную адказнасць за праваабарончую дзейнасць у той час, калі праца праваабаронцаў важная як ніколі», — цытуе прэс-служба ААН Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лаўлор.
Як паведамляе REFORM.by, Лаўлор звярнула ўвагу на ўзяцце пад варту Марфы Рабковай у рамках крымінальнага пераследу. На думку эксперта, абвінавачванне ў дачыненні да Рабковай роўназначнае «крыміналізацыі праваабарончай дзейнасці». Яна заклікала неадкладна вызваліць яе і зняць усе абвінавачванні.
Лаўлор таксама выказала занепакоенай затрыманнямі Ірыны Сухій і Марыны Дубінай з «Экадома», звярнула ўвагу на парушэнні ў рамках адміністрацыйных працэсаў супраць іх.
Пазіцыю спецдакладчыка падтрымалі іншыя эксперты, у тым ліку спецдакладчык па Беларусі Анаіс Марын.