Патрабуем аднаўлення адлічаных студэнтаў!
Выкладчыкі і супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў запісалі зварот у падтрымку студэнтаў, адлічаных з палітычных матываў.

Яны адкрыта выступілі супраць адлічэння студэнтаў.
«Мы лічым дзеянні адміністрацыі акадэміі незаконнымі, бо студэнты былі адлічаныя за сваю грамадзянскую пазіцыю, і ніякіх іншых прычын не было.
Мы не разумеем і не прымаем ніякіх апраўданняў падобным дзеянням і патрабуем аднаўлення адлічаных студэнтаў», — кажуць яны ў звароце.