«EPAM» пераводзіць усю сваю працу на серверы за мяжой?

У сацсетках пішуць, што супрацоўнікі «EPAM» атрымалі рассылку, у якой кампанія просіць усіх супрацоўнікаў пераканацца, што ўсе іх праекты і інструменты для працы захоўваюцца на замежных серверах.

Фото: facebook.com/EPAM.Global/

Фото: facebook.com/EPAM.Global/

Гаворыцца, што перавод усіх тэхнічных працэсаў будзе завершаны на працягу 2-х тыдняў. Робіцца гэта для таго, каб каманды распрацоўшчыкаў маглі працаваць нават у выпадку прыпынення працы офісаў «EPAM» у Беларусі.

Гэта значыць, уся праца кампаніі павінна быць выведзена з краіны, каб нават у выпадку прыходу сілавікоў у офісы яны не змаглі атрымаць доступ да інфармацыі.

Таксама нельга выключаць, што робіцца гэта і для таго, каб у выпадку адключэння інтэрнэту ў Беларусі не спынілася праца для замежных каманд распрацоўшчыкаў.

Паведамляецца, што перавод на замежныя серверы негалосна ўзгадняецца толькі на ўнутраных праектах (так званых BSS). Пад замежнымі серверамі разумеюцца тыя ж серверы «EPAM», якія знаходзяцца ў распараджэнні «EPAM», але цяпер замест рэгіёна BY будзе любы іншы: RU, HU і гэтак далей.

Паводле слоў крыніц, перавод робіцца і каб даць магчымасць мультынацыянальным праектам (беларуска-руска-ўкраінскім і гэтак далей) не быць залежнымі ад палітычнай абстаноўкі ў краіне і для захоўвання рознай канфідэнцыйнай інфармацыі.

Дарэчы, падобную працэдуру многія ІТ-кампаніі Беларусі зрабілі яшчэ пару гадоў таму, пасля арышту Віктара Пракапені ў 2015 годзе. Другая хваля пераводу тэхпрацэсаў на замежныя серверы была восенню 2020 года.

Паводле belaruspartisan.by