У офісе рэзідэнта ПВТ «SolbegSoft» прайшоў ператрус
Сёння, 19 жніўня, у офісе аўтсорсінгавай кампаніі «SolbegSoft», якая з'яўляецца рэзідэнтам «Парка высокіх тэхналогій», прайшоў ператрус. Пра гэта карэспандэнту «Onliner» стала вядома ад супрацоўніка брэсцкага офіса кампаніі.
Паводле слоў супрацоўніка брэсцкага офіса, ператрус маглі праводзіць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. З якой нагоды праводзіўся ператрус, яму невядома.
Кампанія «SolbegSoft» займаецца распрацоўкай і падтрымкай праграмнага забеспячэння на замову. Офіс продажаў кампаніі размешчаны ў ЗША, офісы распрацоўкі — у Беларусі. У іх працуе некалькі соцень спецыялістаў.
У прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю карэспандэнту Onliner гэтую інфармацыю пакуль не пракаментавалі.
Пазней стала вядома, што ператрус быў і ў суседзн6яй фірме на тым жа паверсе. Паводле інфармацыі dev.by, ператрус праходзіў у кампаніі SmartexLab, якая знаходзіцца на адным паверсе з брэсцкім філіялам SolbegSoft. Тым не менш, у брэсцкі філіял ўсё ж такі заходзілі. Верагодна, таму што SmartexLab па меншай меры часткова належыць SolbegSoft.