Затрыманая актывістка-пенсіянерка Алена Гнаўк. Дапоўнена
Учора, 19 жніўня, у Брэсце затрымалі 64-гадовую Алену Гнаўк.

Учора Алену выклікалі ў брэсцкі РАУС. У 8 вечара родным паведамілі пра яе затрыманне, паведамляюць праваабаронцы.
У траўні гэтага года жанчыну асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» па вядомай «карагоднай справе» — удзелу ў пратэстах к верасні 2020 года.
Два тыдні таму на Алену Гнаўк была заведзеная яшчэ і другая крымінальная справа — жанчыну абвінавачваюць у «абразе прэзідэнта».
Дапоўнена: справу Алены Гнаўк адправілі на дапрацоўку, піша viasna_brest/. Сама яна на волі.