Затрыманы заснавальнік рэгбійнага клуба «Унія»
У Брэсце затрымалі заснавальніка рэгбійнага клуба «Унія» Кірыла Маслакова.

Затрыманне Кірыла Маслакова пацвердзіла яго жонка, аднак ад падрабязных каментараў яна адмовілася. Верагодна, затрымліваў ГУБАЗіК, адзначаюць праваабаронцы
Маслакоў граў у некалькіх брэсцкіх музычных гуртах, калісьці быў блізкі да антыфашысцкага руху. Апошнія гады ён актыўна развіваў рэгбі ў Беларусі, заснаваў рэгбійны клуб «Унія», які выступаў у чэмпіянаце Польшчы.