Перазатрыманыя пасля вызвалення
У 11.15 на выхадзе з СІЗА-6 Баранавічаў былі затрыманыя хлопец і 51-гадовая Алена Левіна, якія вызваліліся пасля адміністрацыйнага арышту. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус на мінскіх нумарах і звезлі.
Алена Левіна знаходзілася за кратамі з 22 ліпеня. На 51-гадовую жанчыну тады склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», а пасля арыштавалі на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.
За пару дзён да вызвалення на Алену Левіну склалі новы пратакол за марш, у якім яна не ўдзельнічала. Агулам Алена была арыштаваная на 30 сутак. Але не вызвалілі яе і цяпер.
У Алены Левінай ёсць праблемы са слыхам — яна мусіць насіць слыхавы апарат. Без яго жанчына вельмі дрэнна чуе. У камеры ў Алены селі батарэйкі ў апараце, а супрацоўнікі ЦІПа адмовіліся перадаць для яе новыя батарэйкі, пры тым, што яны прынялі іх ад сваякоў жанчыны. На Акрэсціна яна яшчэ і захварэла — але ад сваякоў адмовіліся прымаць таблеткі.