«EPAM» з’язджае з чатырох офісаў у Мінску
Найбуйнейшая IT-кампанія «EPAM» з’язджае з чатырох офісаў у Мінску, паведамляе «Наша Ніва» ў сваім тэлеграме.
У сеціве з’явілася інфармацыя, што найбуйнейшая IT-кампанія «EPAM» з’язджае з чатырох офісаў у Мінску. Гаворка ідзе пра з бізнэс-цэнтры на Клары Цэткін, «Цівалі» на Прытыцкага, «Тытан» на Дзяржынскага і з будынка на вуліцы Тыражнай, 150.
Як патлумачылі @nashaniva менеджары кампаніі, гэта не сведчыць пра выезд кампаніі з Беларусі:
«Кавід шмат што змяніў, многія супрацоўнікі працуюць з дому і вяртацца ў офіс не хочуць. Да таго ж, "EPAM" набыў шмат уласных плошчаў у "Клевер Парку", таксама ў кампаніі ёсць два свае офісы, мы пашыраемся. Выезд з іншых бізнэс-цэнтраў тлумачыцца заканчэннем дамоў арэнды і пераводам супрацоўнікаў на ўласныя плошчы».