Феерычнае відэа: невядомы патрабуе ад мінчанкі, каб яна змыла з шыбы снегавіка і ялінку. Бо «незарэгістраваныя»
Жанчына адмаўляецца, кажа, малюнак выканала дзіця.

У сеціве з'явілася відэа, на якім невядомы мужчына патрабуе ў жанчыны змыць з вакна малюнак снегавіка і ялінкі, бо гэта незарэгістраваная сімволіка. Сцярджаецца, што гэта адбылося ў раёне інстытуту Культуры ў Мінску.
Жанчына адмаўляецца змыць з вакна малюнкі, бо іх выканала яе дзіця. Тады мужчына абяцае забраць яе у РУУС.
UPD. А вось і тыя самыя малюнкі.

