Футбольная зборная Беларусі ўзнялася на 79-е месца ў рэйтынгу ФІФА
Футбольная зборная Беларусі ў апублікаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) pаймае 79-е месца. У сакавіцкім спісе беларусы былі на 93-й пазіцыі.
Каманда Ігара Крывушэнка паднялася на 14 прыступак дзякуючы двум выязным перамогам над зборнымі Азербайджана — 1:0 і Славеніі — 2:0. Цяпер у Беларусі 410 ачкоў. Наступны спарынг беларускія футбалісты правядуць 6 чэрвеня ў Брэсце супраць Венгрыі, якая цяпер знаходзіцца на 50 м месцы ў рэйтынгу ФІФА а, 9 чэрвеня згуляюць у Тампэрэ з Фінляндыяй, якая займае 63-е месца.
Першая дзясятка красавіцкага рэйтынгу ФІФА:
1. Германія — 1533 ачкі,
2. Бразілія — 1384,
3. Бельгія — 1346
4. Партугалія — 1306
5. Аргенціна — 1254,
6. Швейцарыя — 1179,
7. Францыя — 1166,
8. Іспанія — 1162
9.Чылі — 1146,
10. Польшча — 1118
З краін былога Савецкага Саюза лепшая пазіцыя ў каманды Украіны якая, на 30 м, гаспадар ЧС-2018 зборная Расіі знаходзіцца на 66-м радку. Будучыя супернікі беларусаў па групавым этапе Лігі нацый займаюць такія месцы: 83 — Люксембург (401 бал), 173 — Малдова (98), 205 — Сан-Марына (101).
Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 17 мая.
Паводле belta.by