Герой мема пра памідоры са смятанай выйшаў на волю

Гэта другія «суткі» Анатоля Шалковіча.

screenshot_12_1.jpg

65-гадовы інжынер Анатоль Шалковіч, герой мема пра памідоры са смятанай, выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, ён атрымаў 15 сутак арышту 17 лютага па адміністрацыйным артыкуле «Дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).

У мінулы раз аўтара мема пра памідоры са смятанай затрымалі 19 лістапада, ён адбыў у ізалятары некалькі адміністрацыйных арыштаў і выйшаў на волю толькі 10 студзеня. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.