«Гэта ліквідацыя». Бюджэт Белсату могуць скараціць на 2/3, перавесці канал на рускую
Уплывовы польскі партал wPolityce, блізкі да сённяшняй кіроўнай партыі ў Польшчы, паведаміў, што прынятае рашэнне аб скарачэнні фінансавання Белсату на 2017 год на 2/3. Рэсурс спасылаецца на неафіцыйныя крыніцы.
![34b449c2_2ae0_44d5_ade9_087ddd33172a_cx0_cy18_cw0_w987_r1_s_r1.jpg 34b449c2_2ae0_44d5_ade9_087ddd33172a_cx0_cy18_cw0_w987_r1_s_r1.jpg](/img/v1/userfiles/images/34b449c2_2ae0_44d5_ade9_087ddd33172a_cx0_cy18_cw0_w987_r1_s_r1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
wPolityce папрасіў пракаментаваць дырэктарку тэлеканалу Агнешку Рамашэўску, што гэтае рашэнне азначае для Белсату?
![Агнешка Рамашэўска-Гузы Агнешка Рамашэўска-Гузы](/img/v1/userfiles/images/43e01fcb_9a08_43cf_969c_65ad39099873_w610_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Агнешка Рамашэўска-Гузы
«Ліківідацыю. Для нас змяншэнне нават на 10% было драмай. Мы робім тэлевізію вельмі ашчадна. Я тлумачыла ў Сейме, што наш бюджэт — гэта ўсяго 5 дзён вяшчання Russia Today».
Паводле Рамашэўскай, адпаведны дакумент падрыхтаваны МЗС Польшчы. Цікава, што камісія замежных справаў Сейму заявіла ў чацвер пра павелічэнне бюджэту незалежных СМІ.
«Таксама мне стала вядома, што мы павінны вяшчаць на рускай мове. Гэта чарговы абсурд. Беларуская мова стала нашым распазнавальным знакам. Без гэтага важнага элементу ў Берасьці будзе Расія. Праз год ці праз пяць, так ці інакш гэта вельмі кепска».
«Белсат» — першы беларускі незалежны спадарожнікавы тэлеканал. Сваё вяшчанне ён пачаў 10 лістапада 2007 года, у міжнародны дзень правоў чалавека. Фармальна «Белсат» ёсць структурнай адзінкай Польскага тэлебачання. Яго галоўным спонсарам з’яўляецца МЗС Польшчы.