Злёт фанаў «Зорных войнаў» у польскім мястэчку, заснавальнік якога — Дарт Вейдэр (фота)
У невялічкім горадзе Вейхерове, што знаходзіцца на поўначы Польшчы ў Паморскім ваяводстве, упершыню прайшоў Злёт фанаў Зорных Войнаў «Forcecon».
![Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl](/img/v1/userfiles/images/3__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl
Галоўным пунктам мерапрыемства, зразумела, стаў прэм'ерны паказ франшызы з сагі «Зорныя войны»: «Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі». Але фаны з розных куткоў Польшчы і не толькі Польшчы прыехалі ў невялікі польскі гарадок не толькі дзеля гэтага. Галоўнай прычынай, якая прывабіла шматлікіх фанаў прыехаць, — стала адкрыццё помніка Дарту Вейдэру, найбольш яркаму персанажу Зорных Войнаў, Вярхоўнаму генералу Імперскага войска Уладару Сітху.
![Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl](/img/v1/userfiles/images/2__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl
А прадгісторыя помніка пачалася яшчэ напачатку года, калі інтэрнэт абляцела выява заснежанага помніка Дарту Вейдэру ў маленькім польскім мястэчку. Як высветлілася пазней — гэта помнік заснавальніку польскага горада Вейхерова, Якубу Вейхеру. Але адным зімнім ранкам пасля снежнай ночы цёмная праўда ўсёткі вырвалася вонкі: Вейхер гэта і ёсць Вейдэр! А заўважыў гэтае падабенства фатограф адміністрацыі горада Артур Хутнік. Ён і апублікаваў фатаграфію, якая скарыла інтэрнэт. Пісалі пра гэта нават міжнародныя парталы, як, напрыклад, часопіс Time. Гэты той выпадак, калі сама прырода гуляе з помнікамі гэтакія пацешныя жарты.
![1__2_.jpg 1__2_.jpg](/img/v1/userfiles/images/1__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А потым прыйшла і добрая ідэя арганізаваць злёт фанаў — з нагоды прэм’еры новай стужкі з сагі, і адкрыць помнік. Насамрэч новы помнік не ўзводзілі — ужо вядомы помнік Вейхеру прыбралі пад вядомага персанажа Зорных Войнаў, які ён так нагадваў. У чацвер, 15 снежня, у Вейхерове адбылося адкрыццё Злёту фанатаў Зорных Войнаў, арганізаванага гарадской адміністрацыяй у Вейхерове і Фондам аховы і папулярызацыі помнікаў Памор'я «Pro turris». Падчас адкрыцця злёту на плошчы Вейхера можна было сустрэць і іншых пераапранутых герояў сагі — магістра Ёду, Хана Сола, Дарта Вейдэра, Кайло Рэна і многіх іншых герояў зорнай сагі.
![Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl](/img/v1/userfiles/images/4__3_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl
![5__2_.jpg 5__2_.jpg](/img/v1/userfiles/images/5__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl
Адкрыццё распачалася гучаннем гімну Імперыі. Пад помнікам Вейхера ўдзельнікі злёту зрабілі памятныя фатаграфіі, а затым адправіліся ў Філармонію Кашубскую, дзе іх чакалі астатнія мерапрыемствы, уключаючы кірмаш кніг, коміксаў, сувеніраў і гаджатаў, звязаных з тэматыкай Зорных Войнаў. Галоўным пунктам мерапрыемства стала прэм'ера паказу фільма «Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі».
![9__1_.jpg 9__1_.jpg](/img/v1/userfiles/images/9__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl
У ігравой зоне дзецям прадставілася магчымасць згуляюць у настольныя гульні, ролевыя і камп’ютарныя, а таксама намаляваць персанажаў з фільма, якія ім найбольш даспадобы.
![Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl](/img/v1/userfiles/images/7__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl
![8__1_.jpg 8__1_.jpg](/img/v1/userfiles/images/8__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Tomasz Smuga, dziennikbaltycki.pl
Акрамя таго, прайшоў шэраг лекцый і конкурсы: ведаў на лепшы касцюм, шоў убораў і баі на мячах. Завяршэннем злёту позна ўвечары стаў урачысты выхад Легіёна 501 — легіёна элітных салдатаў-клонаў, пазней штурмавікоў падчас Войн клонаў, які выконваў заданні вярхоўнага канцлера Палпаціна.