Меліціна Станюта: мне часам становіцца сорамна, што я сплю ў зручным ложку, у той час як многія туляцца ў халоднай камеры
Вядомая спартсменка і праўнучка славутай беларускай акторкі выказалася пра пратэстоўцаў, якія сядзяць на сутках.

«Мне часам становіцца сорамна, што я сплю ў зручным ложку, у той час як многія туляцца ў халоднай камеры... Сумна, што я выбіраю, што магу паесці, а некаторыя мараць пра перадачкі... Апетыт адразу знікае і ў мяне... Раптоўна накрывае пачуццё няёмкасці, калі я проста іду па горадзе, гляджу на сонца, а людзі чакаюць невялікіх прагулак і так, як паказвае практыка, іх могуць і не дачакацца...
І ведаеце, я не шукаю спосабу змагацца з гэтымі адчуваннямі. Паколькі з прычынай змагаемся ўсе мы», — напісала ў сваім Instagram гімнастка.
Нагадаем, што Меліціна Станюта падпісала адкрыты ліст спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.