Гітарыста «Pomidor/off» асудзілі на 25 сутак
Стала вядома, што гітарыста «Pomidor/off» Уладзіслава Плюшчава арыштавалі на 25 сутак.

Уладзіслаў Плюшчаў
Гітарыста «Pomidor/off» Уладзіслава Плюшчава арыштавалі на 25 сутак..
Ён таксама граў у «Крамбамбулі» і «Zet». Яго затрымалі 12 красавіка, а ў праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа. У ім ён гаворыць, што ўдзельнічаў у маршах 2020 года, падпісаны на «экстрэмісцкія»» каналы, рабіў з іх рэпосты, рэгістраваўся ў плане «Перамога».
Паводле reform.by.