Кіраўніца незалежнага прафсаюза «Нафтан» не выйшла на волю пасля 45 сутак арышту
Пасля паўтара месяцы арышту не выйшла свабоду кіраўніца незалежнага прафсаюза «Нафтан», наваполацкая актывістка Вольга Брыцікава, паведамляюць праваабаронцы.

Жанчына была затрыманая яшчэ 27 лютага на выбарчым участку падчас галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі. Яе асудзілі на 15 сутак за тое, што яна сфатаграфавала бюлетэнь, і пазней судзілі яшчэ двойчы.
Вольга Брыцікава павінна была выйсці на волю 13 красавіка пасля 45 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак супрацоўнікі міліцыі паведамілі ёй, што яна зноў затрыманая — на 72 гадзіны.
У рамках якой справы — пакуль невядома, перадае REFORM.by.