Палітзняволеную Марыю Калеснікаву пазбавілі права на кароткатэрміновае спатканне
Палітзняволеную Марыю Калеснікаву пазбавілі права на кароткатэрміновае спатканне. Прычынай стала накладзенае на яе другое спагнанне.

Рашэнне прыняла 7 красавіка камісія ў гомельскай калоніі, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на штаб Віктара Бабарыкі.
30 сакавіка Калеснікаву пазбавілі працяглага спаткання. У выпадку накладання на яе трэцяга спагнання яе могуць прызнаць «злоснай парушальніцай парадку адбыцця пакарання».
Марыя Калеснікава знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі № 4 з пачатку студзеня 2022 года. У верасні 2021-га яна была асуджана на 11 гадоў зняволення (прызналі вінаватай у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», «закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны» і «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання»). Сваёй віны палітзняволеная не прызнала.
Калеснікава — каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, уваходзіла ў кіраўніцтва Каардынацыйнай рады. Яны знаходзіцца за кратамі з верасня 2020-га.